Валер Каліноўскі

Валер Каліноўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 студзеня 1967(1967-01-17)[1] (58 гадоў)
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік

Валер Каліноўскі, поўнае імя Валерый Фёдаравіч Каліноўскі (нар. 17 студзеня 1967, Казанка Мікалаеўскай вобласці УССР) — беларускі журналіст і пісьменнік.

Нарадзіўся ў сям’і беларуса і ўкраінкі. Вырас на радзіме бацькі ў Моладаве Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў з адзнакай Моладаўскую сярэднюю школу. У 1984 годзе паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, які скончыў у 1991 годзе. Служыў у Савецкай арміі. Скончыў аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.

Пачаў працаваць у 1987 годзе ў іванаўскай раённай газеце «Чырвоная звязда»[2], з 1989 года ў мінскай абласной газеце «Мінская праўда», у 1991 — у моладзевай газеце «Чырвоная змена», у 1992—2000 — карэспандэнтам, загадчыкам аддзелу ў газеце «Звязда», з 2000 — у беларускай службе Радыё Свабода.

Таксама быў сябрам рэдакцыі і некаторы час галоўным рэдактарам газеты «Збудінне», уласным карэспандэнтам па Беларусі газеты «Киевские ведомости», агенцтва France Presse (AFP), супрацоўнічаў з украінскай службай Радыё Свабода і ўкраінскай службай BBC.

Аўтар публікацый па этнаграфіі і рэлігіязнаўстве ў беларускіх і замежных навуковых часопісах і зборніках матэрыялаў навукова-практычных канферэнцый.

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароджаны ганаровым знакам МЗС Польшчы «Bene merito» (2016).

Бібліяграфія

Аўтар кніг

Крыніцы

  1. WorldCat EntitiesOCLC, Inc., 2022. Праверана 21 студзеня 2025.
  2. http://www.janow.by/
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya