Валеўка
Ва́леўка[1] (трансліт.: Valieŭka, руск.: Валевка) — аграгарадок у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёўда, каля возера Свіцязь. Адміністрацыйны цэнтр Валеўскага сельсавета. Месціцца за 16 км на поўдзень ад Навагрудка, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на скрыжаванні аўтамабільных дарог Навагрудак — Баранавічы і Наваельня — Карэлічы. НазваВядомыя літоўскія адыменныя бяссуфіксныя прозвішчы Valis, Valys, адпаведны тапонім Valiai. З тапанімічным утваральнікам "-ўка" таксама назвы Гірдаўка, Лікоўка, Кайшоўка (< Girdžius, Likas, Kaišas). ГісторыяУпершыню згадваецца пад 1602 годам у «Гістарычных запісках» Фёдара Еўлашэўскага. Уваходзіла ў склад Новагародскага павета Новагародскага ваяводства. У XVII стагоддзі Валеўка перайшла да роду Курчоў. У 1685 годзе ваявода берасцейскі Стэфан Курч заснаваў тут касцёл і кляштар дамініканцаў. Пазней Валеўка ва ўладанні Незабытоўскіх, якія пабудавалі грэка-каталіцкую Петрапаўлаўскую царкву. Пры Незабытоўскіх паселішчу нададзены статус мястэчка. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Валеўка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Райчанскай воласці Наваградскага павета. Станам на 1798 год тут было 20 двароў. У 1830 годзе расійскія ўлады канфіскавалі мястэчка. На 1886 год — 10 двароў, царкоўнапрыходская школа. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Валеўка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Навагрудскім павеце. У 1939 годзе мястэчка ўвайшло ў склад БССР, дзе 15 студзеня 1940 года зрабілася цэнтрам Валеўскага раёна, з 25 лістапада 1940 года — сельсавета Карэліцкага раёна. З 1955 года пры сярэдняй школе дзейнічае краязнаўчы музей. Станам на 1970 год у вёсцы было 139 двароў, на 1992 год — 990 двароў. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Валеўцы працуюць 2 школы, бальніца, дом культуры, пошта. Славутасці
Страчаная спадчына![]()
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia