Валкалата
Валкала́та[2] (трансліт.: Valkalata, руск.: Волколата) — аграгарадок у Беларусі, у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валкалацкага сельсавета. НазваНазва балцка-літоўскага паходжання. Звязана з літоўскім *vilkalotas «ваўкі, ваўкаўё, ваўччо», ад vilkas «воўк». Такога ж утварэння на тэрыторыі цяперашняй Беларусі таксама назвы Бержалата (каля Відзаў) і Бержалаты (паміж Гроднам і Друскінінкаем), ад beržalotas «бярэзнік» (< beržas «бяроза»). Таксама, побач з відзаўскай Бержалатай — Ліпалаты (ад liepalotas «ліпняк», liepa «ліпа»). Ад pušalotas «сасоннік» (< pušis «сасна») — назва Пушалаты (на поўначы ад Шаркаўшчыны каля возера Вісяты)[3]. Словы, ад якіх такія назвы, — зборныя назоўнікі, але могуць мець і значэнне выдзеленай адзінкі з мноства, як у pušalotas «сасоннік; сасоніна». На тэрыторыі Літвы да назваў такога тыпу дадаюцца таксама тапонімы Apušotas, Epušotas са значэннем «Асіннік» (ад apušė, epušė «асіна», з пашыральнікам -ot-). Назва Ваўкалата ў перакладзе значыць «Ваўкі». ГеаграфіяЗнаходзіцца за 22 км у напрамку на захад ад горада Докшыцы, за 219 км ад Віцебска, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Параф’янава[4]. ГісторыяУпершыню згадваецца ў 1522 годзе як частка маёнтка Альжбеты Багданаўны, удавы Мікалая Радзівіла, які, паводле дакумента, атрымаў Ваўкалаты ад вялікага князя Аляксандра, то бок не пазней за 1506 год[5]. Праз шлюб дачкі Мікалая Радзівіла, Алены, ваўкалацкія ўладанні трапілі ва ўласнасць Юрыя Сямёнавіча Алелькавіча-Слуцкага, які памёр у 1542 годзе. У 1558 годзе быў зацверджаны падзел маёнтка Валкалаты паміж трыма дзецьмі Юрыя Сямёнавіча, у выніку двор і мястэчка Валкалата сталі ўласнасцю Юрыя Юр’евіча Алелькавіча-Слуцкага. Падчас падзелу ад ваўкалацкіх уладанняў былі адлучаныя Сітцы, Вешняе, Праходы, Старое Сяло, Заўлічы і Гарадзішча[6]. У XVII стагоддзі Валкалата была ва ўладанні Долмат-Ісайкоўскіх, пазней — Бжастоўскіх. У XVII стагоддзі мястэчка ў Ашмянскім павеце. У 1793 годзе ў Докшыцкім павеце, з 1802 года ў Вілейскім павеце Расійскай імперыі. З 1861 года — цэнтр воласці. У 1921—1939 гадах Валкалата ў складзе Польскай Рэспублікі. З 1940 года цэнтр сельсавета ў Дунілавіцкім, з 1960 года — у Глыбоцкім, з 1962 года — у Пастаўскім раёнах. З 1966 года Валкалата ў Докшыцкім раёне. НасельніцтваСлавутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia