Валянціна Герасімаўна Казлоўская
Валянці́на Гера́сімаўна Казло́ўская (у замужжы Шапіра; 19 жніўня 1907, Рыга — 31 сакавіка 1938, Мінск, БССР) — беларуская паэтэса, пісьменніца, перакладчыца, фалькларыстка. БіяграфіяНарадзілася 19 жніўня 1907 года ў Рызе[2], паводле іншых звестак — у вёсцы Луні Люцынскага павета. 3 беларускай сялянскай сям’і[3], якая мела свой хутар на мяжы з Беларуссю[2]. Скончыла беларускую сярэднюю школу ў Латвіі[4]. Навучалася ў гімназіях Рыгі, Люцыну, у 1927 г. скончыла Беларускія настаўніцкія курсы ў Дзвінску. У апошнія школьныя гады Валянціна брала ўдзел у беларускім нацыянальным руху і была сяброўкай арганізацыі, якую пераследвалі латвійскія ўлады за прапаганду сепаратызму і сувязі з камуністамі. Яна пісала вершы па-беларуску і некаторыя з іх былі апублікаваныя ў Рызе. Дзякуючы спрыянню Янкі Купалы і Кастуся Езавітава[5] ўвосень таго ж года пераехала ў Менск, каб паступіць у інстытут[4]. На момант ад’езду з Латвіі яе бацька, Герасім Іванавіч, даўно памёр. Маці, Юлія Станіславаўна, ужо некалькі гадоў была спаралізаваная і прыкутая да ложка. Галавой сям’і засталася старэйшая сястра Марыя, якая працавала настаўніцай у беларускіх школах у Латгаліі[4]. Валянціну прынялі ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі інстытут, яна ўступіла ў камсамол і стала актыўна працаваць у арганізацыі, бо лічыла гэта працягам той дзейнасці, што яна вяла ў Латвіі. У інстытуце яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам Майсеем Шапірам, які паступіў у той жа год[4]. У 1931 годзе скончыла інстытут[5]. Працавала ў Тураўскай раённай бальніцы, нейкі час жыла з сям’ёю ў Менску[5]. Працавала ў амбулаторыі ваеннага гарадка № 55 у мястэчка Урэчча (цяпер Любанскі раён)[3], дзе служыў яе муж Маісей Шапіра, ваенны лекар[5]. У сям’і гадаваліся два сыны[5]. Арыштавана 12 снежня 1937 года[6]. Абвінавачвалася ў тым, што завербаваная ў Рызе ў 1927 годзе ў Рызе і прыбыла ў Саюз ССР са шпіёнскімі заданнямі, дзе пад імем «Лясная кветка» збірала і перадавала латвійскай разведцы звесткі[4]. Асуджана 11 сакавіка 1938 года пастановай НКУС СССР і Пракурора СССР за шпіянаж на карысць Латвіі паводле артыкула 68 Крымінальнага кодэкса БССР да вышэйшай меры пакарання. Расстраляная ў Менскай турме 31 сакавіка 1938 года. Асабовая справа № 16427-с захоўваецца ў архіве КДБ Рэспублікі Беларусь[6]. Рэабілітаваная 19 мая 1960 года[5]. ТворчасцьЛітаратурную дзейнасць пачала ў 1923 годзе[7]. Арыгінальныя творы і запісы беларускіх фальклорных твораў публікавала пад уласным прозвішчам і псеўданімам Лясная Кветка[8]. Друкавалася ў часопісе «Ластаўка» (1923—1924), а таксама ў асобным выданні вучнёўскіх твораў «Ластаўка» (Люцын 1924) і ў альманаху «Першы крок» (Рыга, 1926). Таксама друкавалася ў штомесячніку Дзвінскай беларускай гімназіі «Школьная праца». Пісала празаічныя творы на фальклорным матэрыяле («У калядны вечар», «Легенды аб Люцынскім замку» і пад.). Перакладала з латышскай мовы (вершы Я. Райніса, марш латышскіх скаўтаў і пад.). Асобныя вершы паэткі друкаваліся ў анталогіі беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду «Бліскавіцы» (2017)[9]. У 2016 годзе выйшла кніга Валянціны Казлоўскай і Пятра Сакала «Выбраныя творы»[10]. Сям’яБыла ў шлюбе з Майсеем Шапірам. Ягоны бацька, Ізраіль Хаім-Мошэ (Яфімавіч), дыпламаваны інжынер-хімік, да 1918 г. быў саўладальнікам фармацэўтычнай фірмы «Гольдберг і Шапіра». Гольдберг — ягоны стрыечны брат, што лічыўся малодшым кампаньёнам. Галоўная кантора і крама фірмы знаходзіліся ў Мінску. У 1918 г. фірма ўрачыста адсвяткавала сваё сямідзесяцігоддзе й была нацыяналізаваная. Ізраіль Шапіра пасля гэтага і да самай смерці ў 1934 г. працаваў дробным служачым у керамічнай і харчовай вытворчасці ў Менску. Маці Майсея і ягонага на паўтара года маладзейшага брата Барыса, Бэла Іосіфаўна, была настаўніцай рускай мовы. Майсей і Барыс вучыліся ў звычайнай савецкай школе, але ў іх былі й хатнія настаўнікі, з якімі яны вывучалі мовы нямецкую, французскую і іўрыт, а таксама яўрэйскую гісторыю[4]. Творы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia