Валянцін Гансалес
Валянцін Гансалес Гансалес (ісп.: Valentín González González; 4 лістапада 1904, Malcocinado[d], Эстрэмадура — 20 кастрычніка 1983, Мадрыд), больш вядомы як Эль Кампесіна (ісп.: El Campesino — «селянін», «дзеравеншчына») — іспанскі ваенны і палітычны дзеяч, рэспубліканскі военачальнік часоў грамадзянскай вайны ў Іспаніі. БіяграфіяБыў сынам баевіка-анархіста з Нацыянальнай канфедэрацыі працы. У дзяцінстве Гансалес амаль не хадзіў у школу, так як працаваў падзёншчыкам або пагоншчыкам мулаў. Прыкладна ва ўзросце васьмі гадоў яго сям’я пераехала на поўнач правінцыі Кордова, каб працаваць на шахтах. У гэты перыяд Гансалес змог чаргаваць працу са школай. Адначасна ён адкрыў для сябе фігуру Хуана Марціна Дыеса «Эль-Эмпекінада» — героя вайны за незалежнасць супраць напалеонаўскіх войск, пазней павешанага рэакцыйным рэжымам Фернанда VII, якім ён захапіўся. Гансалес удзельнічаў у антыўрадавых акцыях і беспарадках. Ва ўзросце 16 гадоў ён напаў на паліцэйскі ўчастак, за што атрымаў мянушку Эль Кампесіна. Пазней яго схапілі і пасадзілі ў турму. Пасля дасягнення паўналецця быў прызваны на тэрміновую службу. Служыў у Афрыканскай арміі, удзельнічаў у Рыфскай вайне. Затым трапіў на флот, але хутка быў перанакіравалі ў Іспанскі легіён. Неўзабаве за забойства сяржанта, які даў яму аплявуху, трапіў у турму. Аднак Гансалес збег да войск Абда эль-Керыма. Пасля ён зноў трапляе ў зняволенне, чакаючы смяротнага пакарання, але дзякуючы амністыі 1926 года быў вызвалены. У 1929 годзе паехаў у падарожжа па Андалусіі, Кастыліі і Эстрэмадуры з мэтай палітычнай мабілізацыі жыхароў. Прыкладна ў 1930 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Іспаніі. Пераехаў у Мадрыд, дзе працаваў муляром. У ходзе Астурыйскай рэвалюцыі 1934 года кіраваў апалчэннем. Потым зноў трапіў у турму. Амніставаны пасля пасля ўсеагульных выбараў 1936 года. З пачаткам грамадзянскай вайны ўступіў у Пяты полк. Пазней камандаваў 10-й змешанай брыгадай і 46-й дывізіяй. Удзельнічаў у бітвах пры Гвадалахары, Брунэтэ, Бельчытэ, Тэруэле, Эбра. У 1939 годзе, пасля вайны, пасяліўся ў Савецкім Саюзе і паступіў у вышэйшую ваенную школу[1]. Праз рознага кшталту праблем з савецкімі ўладамі ён спрабаваў уцячы ў Іран, але СМЕРШ схапіў Гансалеса. Ён быў інтэрнаваны ў лагер ГУЛАГ у Варкуце (Рэспубліка Комі)[2]. У 1949 годзе Гансалесу атрымалася збегчы праз іранскую мяжу. Жыў у эміграцыі ў Францыі[1][3]. Змог вярнуцца ў Іспанію ў 1977 годзе, абвясціўшы сябе прыхільнікам Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі. Публікацыі
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia