Тэруэльская аперацыя
Тэруэльская аперацыя (ісп.: Batalla de Teruel) праходзіла ў снежні 1937 — лютым 1938 года ўнутры горада Тэруэль і яго наваколлі ў перыяд Іспанскай грамадзянскай вайны. Ваюючыя бакі змагаліся ў суровых умовах зімы, найгоршай за апошнія дваццаць гадоў. Адна з самых кровапралітных бітваў за ўсю вайну. Горад некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі. За два месяцы баёў Тэруэль неаднаразова падвяргаўся цяжкім артабстрэлам і бамбардзіроўкам, а страты абодвух бакоў перавысілі 140 тысяч чалавек. Перамога нацыяналістаў у гэтай бітве шмат у чым прадвызначыла лёс усёй вайны. ПерадумовыРашэнне рэспубліканцаў атакаваць Тэруэль тлумачылася цэлым шэрагам стратэгічнымі прычын. Ваеннае кіраўніцтва лічыла, што горад не быў дастаткова абаронены і разглядала яго захоп як магчымасць перахапіць ініцыятыву. На працягу 1937 года тэруэльскі выступ Арагонскага фронту ствараў небяспеку камунікацыям паміж цэнтрам Іспанскай рэспублікі і валенсійскім узбярэжжам. Акрамя таго, Тэруэль быў сімвалам нацыяналістычнай улады ў гэтым рэгіёне і для ўрада Рэспублікі прадстаўляўся прынадным кавалкам. Міністр абароны Індалесіа Прыета ўражлівай перамогай хацеў прадэманстраваць сваю заможнасць і вярнуць рэпутацыю, якая пахіснулася пасля восеньскіх паражэнняў. Прэм’ер-міністр Хуан Негрын імкнуўся атрымаць кантроль над прамысловасцю Каталоніі. І, нарэшце, рэспубліканская разведка далажыла аб тым, што Франка рыхтуе буйнае наступленне на мадрыдскім напрамку ў раёне Гвадалахары, пачатак якога быў прызначаны на 18 снежня. Рэспубліка, жадаючы адвесці гэтую пагрозу ад сталіцы, пачала гэтую бітву 15 снежня. Поле бітвыТэруэль — невялікі правінцыйны гарадок, размешчаны ў ніжнім Арагоне. У 1170-м годзе быў умацаваны Альфонса II Арагонскім, як натуральная памежная крэпасць паміж хрысціянскімі і маўрытанскімі дзяржавамі. У 1937 годзе ён выконваў тую ж ролю, падзяляючы рэспубліканскую Валенсію і нацыяналістычную Сарагосу. Горад, размешчаны на зліцці рэк Турыя і Альфамбра, акружаны з усіх бакоў даволі высокімі (да 930 метраў) гарамі. Пасля неаднаразовых спробаў штурму ён быў дадаткова ўмацаваны франкістамі з улікам выгаднага рэльефу, абнесены радамі траншэй. Ключавой вышынёй лічылася, размешчаная на захад ад горада, так званая «Ля Муэла дэ Тэруэль — Зуб Тэруэля» — 1052 метраў над узроўнем мора. Трэба таксама заўважыць, што ў зімовы перыяд часу ў Тэруэле адзначаюцца самыя нізкія тэмпературы ў Іспаніі. Сілы бакоўГрупоўка рэспубліканцаў пад Тэруэлем налічвала 100 000 чалавек. Больш за сто адзінак бранятэхнікі, 125 гармат і амаль усе рэспубліканскія ВПС[4]. Кіраўніцтва войскамі ажыццяўляў генерал Хуан Саравія. Ад выкарыстання ў бітве інтэрнацыянальных брыгад было вырашана адмовіцца — Тэруэль павінен быў стаць «усеіспанскай» аперацыяй. Нацыяналісты мала што маглі супрацьпаставіць на гэтым участку фронту. Горад абараняла каля 10 000 чалавек пад камандаваннем палкоўніка Дамінга Рэй Д’Аркура: 3900 салдат 52-й дывізіі Тэруэля (амаль палову складалі фалангісты і грамадзянскія гвардзейцы), а таксама гарадскія апалчэнцы. Ход падзейРэспубліканскае наступленне і аблога![]() 15 снежня каля трох гадзін дня рэспубліканцы, не праводзячы авіяналётаў і артпадрыхтовак, пачалі наступленне на горад. Утойлівае засяроджванне войскаў Народнай арміі, а таксама моцныя маразы і снегапады забяспечылі раптоўнасць нападу. Генерал Саравія меў намер акружыць Тэруэль 6 дывізіямі і ўдарамі з трох бакоў захапіць горад. Наступленне прыкрывалі 2 дывізіі, якія павінны былі спыніць спробы нацыяналістаў прыйсці на дапамогу абложаным. 17 снежня рэспубліканцы пры падтрымцы авіяцыі прарываюць пазіцыі нацыяналістаў і атачаюць горад. 18 снежня яны займаюць пазіцыі на ўзгорку на поўдзень ад Тэруэля і атакуюць старыя гарадскія могілкі. 21 снежня рэспубліканцы ўрываюцца ў горад, але нацыяналісты здолелі ўтрымаць цэнтр. На вуліцах разгарнуліся сутычкі. 8 студзеня рэшткі гарнізона на чале з палкоўнікам Рэй дэ Д’Аркура здаюцца ў палон, і горад пераходзіць у рукі рэспубліканцаў. Камандаванне нацыяналістаў расцаніла ўчынак Д’Аркура як здраду, ваенны трыбунал завочна прыгаворвае яго да смяротнага пакарання. Перамога падымае маральны дух народнай арміі, але яна каштуе ёй вялікіх страт у людзях і тэхніцы. На фронце ўсталявалася зацішша. Спробы нацыяналістаў зняць аблогуНапад рэспубліканцаў на Тэруэль выклікаў разгубленасць у стаўцы Франка і ў камандавання яго арміі. Нямецкія ваенныя саветнікі прапаноўвалі Франка адказаць рэспубліканцам ударам на Цэнтральным фронце, але той вырашае у што бы то ні стала дэблакаваць горад. Для дапамогі абложанаму Тэруэлю 20 снежня былі накіраваны групоўкі войскаў генералаў дэ Валера і Аранда ў складзе 6 пяхотных дывізій. Да ночы 31 снежня яны прарываюцца да горада і 2 студзеня спрабуюць яго заняць. Аднак падрыў мастоў па загадзе Саравіі, а таксама ўвядзенне з рэзерву ў бой 5-га армейскага корпуса (2 дывізіі) вымушаюць нацыяналістаў адступіць. Контрнаступленне нацыяналістаў17 студзеня, ва ўмовах моцных маразоў і снегападаў, бітва аднаўляецца. Пры падтрымцы артылерыі і авіяцыі (500 гармат і 50 самалётаў) войскі нацыяналістаў пераходзяць у наступленне. Часці Народнай арміі нясуць вялізныя страты, пачаў адчувацца востры недахоп медыкаментаў, зброі і боепрыпасаў. Генерал Саравія ўводзіць падмацаванне для контрнаступлення ў даліне ракі Альфамбра, але беспаспяхова. 22 студзеня нацыяналісты бяруць пад кантроль правы бераг. Армія рэспубліканцаў апынулася ў аблозе. У пачатку лютага генерал Ягуэ наносіць нечаканы ўдар па пазіцыях непрыяцеля, і за два дні баёў нацыяналісты прасоўваюцца на 40 кіламетраў. Рэспубліканцы губляюць забітымі 15 тыс. салдат і афіцэраў, 7 тыс. апынулася ў палоне. 17 лютага войскі нацыяналістаў выходзяць да Тэруэля. 19 лютага на дапамогу абложаным прыходзіць 5-ы корпус, але занадта позна. 20 лютага рэспубліканцы аказваюцца ў пастцы. Прыета вымушаны дазволіць войскам адступіць. Адступленне хутка перарасло ва ўцёкі, у прыватнасці, у Тэруэлі была кінута знясіленая баямі 46-я дывізія Кампесіна, якой прыйшлося самастойна выходзіць з акружэння. Нацыяналісты ўзялі горад, не сустрэўшы годнага супраціву. Больш за 14 тысяч салдат рэспубліканскай арміі трапілі ў палон пры спробе пакінуць горад. Вынікі і наступствыПершапачаткова перакідка пад Тэруэль значных сіл вымусіла нацыяналістаў адкласці штурм Мадрыда. Аднак бітва за горад стала бітвай на знясіленне сіл. Нягледзячы на велізарныя страты, нацыяналісты апынуліся ў больш выйгрышным становішчы ў параўнанні з рэспубліканцамі. Паражэнне ў бітве за Тэруэль канчаткова падарвала веру большасці прыхільнікаў Іспанскай Рэспублікі ў перамогу. Нацыяналісты адкрылі сабе шлях на паўночны захад Пірэнэйскага паўвострава. Бітва за Тэруэль адзначыла пераход стратэгічнай ініцыятывы ў вайне да нацыянальнай арміі. Страты бакоўСтраты абодвух бакоў у Тэруэльском бітве былі каласальнымі. Нацыяналісты страцілі 47 000 чалавек, іх праціўнікі — 55 000. Нягледзячы на загад Прыета аб максімальнай абароне грамадзянскага насельніцтва горада, падчас баёў былі вялікія страты сярод мірных жыхароў, дзесяткі будынкаў былі разбураны. Літаратура
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia