Валянцін Піліпавіч Ждановіч
Валянцін Піліпавіч Ждановіч (10 чэрвеня 1907, г. Кумайры, Армянская ССР — 17 снежня 1975, Гомель) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў у 1934 годзе Інстытут інжынераў прамысловага будаўніцтва ў Ленінградзе. З 1934 па 1940 г. працаваў у Горлаўцы Данецкай вобласці, Куйбышаве. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Да 1946 года працаваў у будаўнічых і праектных арганізацыях гарадоў Пугачова, Днепрапятроўска, Запарожжа. 3 1946 года ў Гомелі: старшы прараб, начальнік участка будаўнічага ўпраўлення № 19 міністэрства шляхоў зносін, з 1949 года галоўны інжынер Гомельскага філіяла інстытута «Белдзяржпраект», з 1957 па 1975 г. дацэнт кафедры прамысловых і грамадзянскіх збудаванняў Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту. Член Саюза архітэктараў СССР з 1935 года. ТворчасцьЗапраектаваў будынкі гасцініцы ў Горлаўцы і лабараторыі гідравузла ў Куйбышаве. Асноўныя работы на Беларусі: рэканструкцыя і надбудова чыгуначнага вакзала (1941, у сааўт.), праект прыбудовы да гасцініцы «Сож» (1948), 21-кватэрны жылы дом Беларускага рачнога параходства (1949), 4-павярховы жылы дом па вуліцы Савецкай і 36-кватэрны па Леніна (1951), 70-кватэрны па вул. Леніна і Савецкай (1952) - усе ў Гомелі), кінатэатр у Рагачове (1951), комплекс дзіцячай бальніцы ў Маладзечне (1952). УзнагародыУзнагароджаны медалямі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia