Валішчанскі сельсавет
Валі́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года — вёска) Валішча. Утвораны 19 студзеня 1965 года ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў складзе 6 населеных пунктаў: вёсак Валішча, Вулька Лаўская, Хваросна, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Лагішынскага пассавета, і вёсак Азарычы, Клятная і Сакалоўка, якія да 6 студзеня 1965 года знаходзілся ў складзе Коланскага сельсавета[1][2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1793 чалавекі[4], з іх 95,0 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1264 чалавекі[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia