Мерчыцкі сельсавет
Ме́рчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — вёска Мерчыцы (да 1954 года — вёска Масявічы). Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Масявіцкі сельсавет у складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Лагішынскага раёна. 9 сакавіка 1959 года ў склад сельсавета з Парэцкага сельсавета пералічана вёска Цвярдоўка[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пінскага раёна. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Мерчыцкі сельсавет[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 661 чалавек[4], з іх 97,9 % — беларусы, 1,1 % — украінцы, 0,6 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 416 чалавек[6]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia