Калавуравіцкі сельсавет
Калаву́равіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Калавуравічы. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Качановіцкі сельсавет у складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Качановічы. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 17 красавіка 1959 года вёскі Крывічы, Курадава I і Курадава II перададзены ў склад Лемяшэвіцкага сельсавета[1]. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Калавуравіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Калавуравічы[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў[3]. 15 красавіка 1985 года ў склад Парахонскага сельсавета перададзена вёска Маладзельчыцы[4]. 21 сакавіка 1988 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Беразцоўскага сельсавета з вёскай Гальцы[5]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 570 чалавек[6], з іх 95,1 % — беларусы, 2,6 % — украінцы, 1,8 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года — 332 чалавекі[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia