Малоткавіцкі сельсавет
Мало́ткавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 года вёска) Малоткавічы. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Жабчыцкі сельсавет у складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Жабчыцы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Малоткавіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Малоткавічы[1]. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Пінскага раёна. 22 снежня 1959 года вёскі Вялікая Вулька, Жытнавічы і Ізін перададзены ў склад сельсавета з Завідчыцкага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4815 чалавек[4], з іх 94,8 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 4681 чалавек[6]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia