Варгуццева
Варгу́ццева[1] (трансліт.: Varhuccieva, руск.: Варгутьево) — вёска ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Філатаўскага сельсавета. НазваНазва Варгуццева адыменнага (антрапанімічнага) паходжання, ад балцка-літоўскага імені тыпу Vargutis. Яно ўтворанае ад асновы Varg- (< літоўскае vargti «стамляцца, цярпець») і антрапанімічнага пашыральніка -ut-.[крыніца?] Каля Варгуццева, пад Талачыном адыменныя тапонімы Гірымшчына, Табараўшчына, ад двухасноўных імёнаў Gi-rim’as, Ta-bar’as.[крыніца?] Гэтыя тапонімы працягваюць паласу з адыменных тапонімаў, што паўз Талачын ідзе на Бялынічы ад Сянна і Бешанковічаў: Людвінаў, Эсьмоны, Боўсевічы, Пупса, Супшынка, Карбатоўка, Рамшына (ад імёнаў тыпу Liud-vin’as, Eis-mant’as, Bausys, Pupsys, Supšys, Kar-but’as, Ramšys).[крыніца?] Узнікненне ўсіх гэтых тапонімаў можа адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вялікім князю літоўскім Казіміры на ўсходзе і поўдні з мэтай змацавання дзяржавы рассяляліся літоўскія баяры, збольшага з тэрыторый цяперашняй Беларусі, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжы[2]. ГісторыяУ 1670 годзе згадваецца як вёска Варгуцеў у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia