Гірымшчына
Гіры́мшчына[1] (трансліт.: Hirymščyna, руск.: Гиримщина) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Талачынскага сельсавета. Да сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Азярэцкага сельсавета[2]. НазваНазва Гірымшчына адыменнага (антрапанімічнага) паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імені Gi-rim’as. Гэтае імя складаецца з дзвюх асноў: Gi- і Rim- (другая аснова ад rimti «спакайнець; цярпець»)[3]. Побач з Гірымшчынай — Табараўшчына, ад двухасноўнага імя Ta-bar’as. Далей — Варгуццева (ад аднаасноўнага імя Vargutis). Гэтыя тапонімы працягваюць паласу з адыменных тапонімаў, што паўз Талачын ідзе на Бялынічы ад Сянна і Бешанковічаў: Людвінаў, Эсьмоны, Боўсевічы, Пупса, Супшынка, Карбатоўка, Рамшына (ад імёнаў тыпу Liud-vin’as, Eis-mant’as, Bausys, Pupsys, Supšys, Kar-but’as, Ramšys). Узнікненне ўсіх гэтых тапонімаў можа адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вялікім князю літоўскі Казіміры на ўсходзе і поўдні з мэтай змацавання дзяржавы рассяляліся літоўскія баяры, збольшага з тэрыторый цяперашняй Беларусі, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжы[4]. Вядомыя асобы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia