Варняны
Варня́ны[1] (трансліт.: Varniany, руск.: Ворняны) — аграгарадок у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Варнянскага сельсавета. Насельніцтва 1341 чал. (2014). ГеагрфіяЗнаходзіцца з 14 км на поўнач ад Астраўца, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай. Адлегласць да Гродна 266 км. НазваНазва Варнянаў балцкага паходжання і звязаная з літ. varnas «воран». Непасрэдна каля Варнянаў знаходзяцца таксама Гервяты, Гайголі, Сакалойці, назвы якіх звязаныя з літ. gervė «жораў», gaigalas «вуцяк», sakalas «сокал». Гісторыя![]() Першы пісьмовы ўспамін пра Варняны датуецца 1391 годам. Пад 1397 годам яны згадваюцца ў ліку паселішчаў, якія Ягайла перадаў Віленскаму капітулу. У 1462 годзе Марыя Сангайлава заснавала тут касцёл. У пачатку XVI стагоддзя маёнткам валодалі Пронскія і Свірскія. Апошнія збудавалі тут новы касцёл. У першай палове XVI стагоддзя часткай Варнянаў валодалі Чыжы (Чыжэвічы), у канцы XVI стагоддзя маёнтак перайшоў у валоданне Абрамовічаў. ![]() Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Варняны ўвайшлі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. У канцы XVI стагоддзя ваявода смаленскі Ян Абрамовіч заснаваў тут кальвінскі збор, пры якім да 1654 года дзейнічалі шпіталь і школа. У 1688 годзе Варняны атрымалі статус мястэчка. У другой палове XVIII стагоддзя адбылася рэканструкцыя цэнтральнай часткі паселішча на аснове рэгулярнай ансамблевай забудовы. Аўтарам праекту стаў віленскі архітэктар Аўгуст Касакоўскі. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Варняны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні. У 1880-я гады ў мястэчку было 24 будынкі, касцёл, малітоўны дом, школа, прытулак, 18 крамаў, карчма; праводзіліся штотыднёвыя таргі і 12 рэгулярных кірмашоў. Пры маёнтку працавалі млын, цагельня, бровар. У другой палове XIX — першай палове XX стагоддзяў Варняны знаходзіліся ў валоданні Снядэцкіх і Хамінскіх. У Першую сусветную вайну ў 1915 годзе мястэчка занялі нямецкія войскі. Цягам 1919—1920 гадоў у Варняны ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1939 годзе Варняны ўвайшлі ў БССР, дзе з 1940 года сталі цэнтрам сельсавета Астравецкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 снежня 1962 года да 6 студзеня 1965 года Варнянскі сельсавет уваходзіў у склад Ашмянскага раёна.
Насельніцтва
ІнфраструктураУ Варнянах працуюць сярэдняя школа, амбулаторыя, клуб. ЭканомікаЦэнтр сельскагаспадарчага прадпрыемства «Варняны». Славутасці
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia