Касцёл Святога Юрыя (Варняны)
Касцёл Святога Юрыя — каталіцкі храм у аграгарадку Варняны Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Размешчаны ў цэнтры мястэчка, на плошчы. Помнік манументальнай архітэктуры позняга барока, як архітэктурная дамінанта завяршаў рэгулярны горадабудаўнічы ансамбль. Гісторыя3 касцёлам звязана першае ўпамінанне мястэчка Варняны, калі ўладальніца маёнтка Марына Сангайлава ў 1462 годзе ахвяравала грошы на будаўніцтва драўлянага касцёла Божага Цела і плябаніі. У XVI стагоддзі ўладальнік Варнян ваявода мінскі і смаленскі Ян Абрамовіч забраў храм пад кальвінскі збор. Наступны ўладальнік вёскі староста старадубскі Самуэль Абрамовіч, які перайшоў у каталіцтва, у 1654 годзе кальвінскі збор закрыў. 3 1743 да 1842 пры касцёле служылі манахі-рахіты. Новы касцёл пабудаваны ў 1767—69 гадах па фундацыі ўладальніцы мястэчка Марыі Абрамовіч з цэглы на месцы ранейшага храма паводле праекта архітэктара Аўгуста Касакоўскага, кансекраваны біскупам віленскім Міхалам Зянковічам. Касцёл дабудоўваўся ў 1880 і 1909 гадах. Да пачатку 1980-х гадоў быў у запусценні. Рэстаўрыраваны і перададзены вернікам, асвячоны 11 сакавіка 1990 года. АрхітэктураКасцёл — помнік архітэктуры позняга барока[1][2][3][4]. А. М. Кулагін вызначае архітэктурны стыль будынка як ракако[4]. Як архітэктурная дамінанта касцёл завяршаў рэгулярны горадабудаўнічы ансамбль, арганізаваны вакол выцягнутай прамавугольнай плошчы. Дом аптэкара і плябанія (1770) утвараюць перад касцёлам раскрыты на плошчу курданёр. Першапачаткова храм і пастаўленыя да яго вуглом бакавыя 2-павярховыя плябаніі акаймоўвала аздобленая скульптурнымі кампазіцыямі мураваная агароджа з брамай. Насупраць храма, на заходнім баку плошчы, быў палацава-паркавы ансамбль Абрамовічаў, ад якога захаваўся парк і павільён-вежа (палац згарэў напярэдадні 1-й сусветнай вайны). Паўднёвы і паўночны бакі плошчы фарміравалі 2 рады жылой забудовы, у якую ўваходзілі карчма і гандлёвыя рады. Дынамічная вертыкальная кампазіцыя ствараецца выцягнутымі прапорцыямі 2 вежаў з фігурнымі ківорыямі, 2-ярусным шчытом паміж імі і высокімі арачнымі праёмамі і нішамі. Бакавыя фасады стрымана аздоблены падвойнымі пілястрамі ў прасценках арачных аконных праёмаў. Гарызантальная расшыўка цокальнай часткі падкрэслівае вертыкальны рух увагнута-пукатай фасаднай плоскасці. Яруснасць падкрэслена развітымі тонкапрафіляванымі і крапаванымі карнізнымі паясамі, архітэктурную пластыку ствараюць прафіляваныя цягі, ліштвы, вязкі пілястраў, раскрапоўкі, фігурныя завяршэнні вежаў і франтона. Шмат’ярусныя чацверыковыя вежы маюць увагнутую паверхню прасценкаў паміж звязкамі вуглавых пілястраў, што стварае тонкую нюансіроўку падаючых і слізгаючых ценяў. Імклівасць вертыкальных ліній супакойвае мяккі малюнак цякучых абрысаў. Неф святыні падзелены сістэмай пілястраў і спараных падпружных арак на дзве часткі, перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Амаль роўная з нефам па даўжыні прамавугольная апсіда прэзбітэрыя мае аналагічнае скляпенне, але больш інтэнсіўны рытм падпружных арак. Па баках прэсбітэрыя размешчаны нізкія сіметрычныя аб’ёмы сакрыстый. Над нартэксам укампанаваны арганныя хоры з пластычным хвалістым абрысам агароджы. Алтары храма ўпрыгожвалі абразы мастака С. Чаховіча і яго вучняў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia