Васход (Магілёўскі раён)
Васхо́д[2] (трансліт.: Vaschod, руск.: Восход) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вяйнянскага сельсавета. Размешчана за 14 км на поўдзень ад Магілёва, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На поўнач — штучнае вадасховішча на р. Вільчанка (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па шашы Санкт-Пецярбург — Адэса, якая праходзіць побач з пасёлкам. ГісторыяВёска заснавана ў пачатку 1920-х гадоў. У сакавіку 1924 года ў выніку першага ўзбуйнення БССР увайшла ў склад Беларусі. З 20 жніўня 1924 года ў Дашкаўскім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1925 годзе арганізавана сельская гаспадарка «Усход». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 26 чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 20 чэрвеня 1960 года ў Вяйнянскім сельсавеце. У 1990 годзе цэнтр саўгаса «Усход». У пасёлку працавалі Дом культуры, аддзяленне сувязі, бібліятэка, сталовая, дзіцячы сад-яслі, грамадская лазня. У 2000-я гады на базе пасёлка створаны аграгарадок. Інфраструктура![]() ![]() У 2007 годзе дзейнічалі сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, Дом культуры, клуб, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва. ПланіроўкаПраект планіроўкі і забудовы распрацаваны ў 1982 годзе праектным інстытутам «Магілёўграмадзянпраект». Планіровачна складаецца з 2 вуліц (шыротнай і мерыдыянальнай арыентацыі), забудаваных двухбакова, шчыльна, пераважна мураванымі двухпавярховымі 4—8-кватэрнымі і трохпавярховымі 16-кватэрнымі дамамі. На поўнач — парк адпачынку. У месцы скрыжавання вуліц размешчаны грамадскія будынкі. Насельніцтва
Славутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia