Васіль Адамавіч Шкурко
Васіль Адамавіч Шкурко́[1] (17 красавіка 1919 — 21 мая 1998[2]) — вучоны ў галіне юрыспрудэнцыі, кандыдат юрыдычных навук (1953), прафесар (1979). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Буркі Рэчыцкага павета Мінскай губерні (сучасны аграгарадок у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1937 годзе скончыў педагагічнае вучылішча ў Рэчыцы. Працаваў настаўнікам, дырэктарам школы і вучыўся завочна на гісторыка-філалагічным факультэце Гомельскага педагагічнага інстытута[3]. У лістападзе 1939 года быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію[3]. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце, старшы сяржант, памочнік камандзіра ўзвода 28-га карпуснога артылерыйскага палка[3]. У 1950 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1953 годзе — аспірантуру пры ім і абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Борьба со служебной безответственностью по советскому уголовному праву»[3]. Са снежня 1953 па ліпень 1958 года працаваў у Іркуцкім універсітэце старшым выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедрай крымінальнага права і працэса[3]. У 1958—1962 гадах старшы навуковы супрацоўнік Аддзела прававых навук Акадэміі навук БССР. З верасня 1962 года В. А. Шкурко ў Беларускім дзяржаўным універсітэце — дацэнт кафедры крымінальнага права і працэса, у 1965—1972 гадах дэкан юрыдычнага факультэта. Навуковая дзейнасцьВ. А. Шкурко належаць працы па пытаннях крыміналогіі, крымінальнага права, арганізацыі барацьбы са злачыннасцю. Аўтар больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 12 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, вядучы аўтар навукова-практычных каментарыяў да Крымінальнага кодэксу Беларускай ССР (1979, 1989)[3]. Сярод апублікаванага:
Падрыхтаваў трох кандыдатаў навук[3]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia