Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі
Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі (укр.: Василь Олександрович Сухомлинський; 28 верасня 1918, в. Васыліўка, Александрыйскі павет, Херсонская губерня — 2 верасня 1970, пас. Паўлыш, Ануфрыеўскі раён, Кіраваградская вобласць, Украінская ССР) — украінскі савецкі педагог. Член-карэспандэнт Акадэміі педагагічных навук СССР (1968), кандыдат педагагічных навук (1955), заслужаны настаўнік школы Украінскай ССР (1958), Герой Сацыялістычнай Працы (1968). Скончыў Палтаўскі педагагічны інстытут (1939). Выкладаў украінскую мову і літаратуру ў сельскіх школах Ануфрыеўскага раёна Кіраваградскай вобласці. У 1944—1948 гадах загадчык Ануфрыеўскага райана. З 1948 года дырэктар Паўлышскай сярэдняй школы, якая стала своеасаблівай навуковай лабараторыяй, дзе ўвесь педагагічны калектыў удзельнічаў у шматгадовай доследна-эксперыментальнай дзейнасці. Аўтар навуковых прац па праблемах практычнай педагогікі. Стварыў арыгінальную педагагічную сістэму заснаваную на антрапалагічным падыходзе, гарманізацыі форм, сродкаў і метадаў педагагічнай дзейнасці, прызнання асобы дзіцяці вышэйшай каштоўнасцю працэсаў выхавання і адукацыі. Беларускія пераклады
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia