Васіль Васілевіч Карпечанка
Васіль Васілевіч Карпе́чанка (7 студзеня 1925, в. Будзішча, Гомельскі павет, Гомельская губерня — 30 жніўня 2005, Магілёў) — беларускі паэт. БіяграфіяНарадзіўся 7 студзеня 2925 года ў в. Будзішча Гомельскага павета Гомельскай губерні (цяпер - Чачэрскі раён Гомельскай вобласці). Скончыў Будзішчанскую няпоўную сярэднюю школу, вучыўся ў 1939—1941 гадах у Нова-Беліцкім лесатэхнічным тэхнікуме. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у баях быў тройчы паранены. З 1946 г. працаваў настаўнікам пачатковых класаў Сідаравіцкай, затым Роўкавіцкай школ Чачэрскага раёна. Скончыў у 1952 годзе Гомельскае педвучылішча, у 1957 годзе беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Магілёўскага педінстытута. Працаваў загадчыкам аддзела пісьмаў, адказным сакратаром у рэдакцыі магілёўскай раённай газеты «За камуністычную працу». З 1959 г. каля 30 гадоў працаваў у Рэчкаўскай СШ Магілёўскага раёна на пасадах дырэктара, намесніка дырэктара па ваенна-патрыятычным выхаванні, выкладчыка беларускай мовы і літаратуры. З 1987 г. — пазаштатным карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП Беларусі па Магілёўскай вобласці. Член СП Беларусі з 1990 г. ТворчасцьПачаў друкавацца з 1953 года ў раённых, абласных, рэспубліканскіх газетах і часопісах, калектыўных зборніках «Дняпро» (1957), «Прыдняпроўе» (1959). Пра свае ваенныя шляхі-дарогі расказаў у шматлікіх творах, якія ўвайшлі ў паэтычныя зборнікі розных гадоў: «Споведзь збалелай душы» (1994), «Я родам з Будзішча» (1994), «Вярхом на ўрагане (1996)», «Боль» (1998), «Назаўсёды» (2002), «Ішла вайна» (2005). Выдаў зборнікі вершаў для дзяцей «Сандалікі-скакалікі» (1994), «Крылаты будзільнік» (1998). Многія вершы ўключаныя ў школьныя падручнікі для малодшых класаў. Апублікаваў шмат вершаў, баек, гумарэсак для дарослых. Зборнік вершаў «Толькі з табою» (1998) пакладзены на музыку. УзнагародыЗа гераізм адзначаны ордэнамі Славы ІІІ ступені, Айчыннай вайны І ступені, медалем «За адвагу» і інш. Бібліяграфія
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia