Васіль Дзмітрыевіч Соўпель
Васіль Соўпель (нар. 23 сакавіка 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Кайсар» з Кызыларды. Клубная кар’ераПачынаў займацца футболам у мінскім МТЗ-РІПА, а пасля таго як клуб спыніў існаванне ў 2012 годзе перабраўся ў акадэмію варшаўскай «Легіі». Пазней таксама займаўся ў акадэміях «Лугана», «Монцы» і «Франкавілы», а ў пачатку 2018 года вярнуўся ў Беларусь і быў заяўлены за дубль мінскага «Дынама»[3]. У жніўні 2018 года разам з іншымі маладымі дынамаўцамі быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Чысць». Стаў адным з асноўных ігракоў каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2019 года падпісаў кантракт з «Энергетыкам-БДУ»[4]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 красавіка 2019 года ў матчы супраць «Гомеля» (0:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым стаў трывала з’яўляцца на полі, у тым ліку ў стартавым складзе. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[5]. У сезоне 2020 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, прыцягваўся да дубля. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з «Энергетыкам-БДУ»[6]. У ліпені 2021 года далучыўся да ўзбекскага «Андыжана»[7], дзе замацаваўся ў аснове, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету з мясцовай Суперлігі. У сакавіку 2022 года на правах арэнды стаў іграком «Гомеля»[8], дзе пераважна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У лістападзе 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Гомель»[9], а ў снежні па заканчэнні кантракта развітаўся і з «Энергетыкам-БДУ»[10]. З пачатку 2023 года трэніраваўся з казахстанскім «Кайсарам» і ў выніку пачаў у складзе клуба сезон 2023[11][12]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia