ФК Чысць
«Чысць» — беларускі футбольны клуб з пасёлка Чысць (Маладзечанскі раён), заснаваны ў 1998 годзе. ГісторыяКлуб «Забудова» быў заснаваны ў 1998 годзе ў горадзе Маладзечна і заяўлены ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі як фарм-клуб «Маладзечна». Аднак, яшчэ падчас сезона 1998 каманда перадыслакавалася ў пасёлак Чысць. «Забудова» выступала ў Другой лізе да 2003, пасля чаго перайшла ў чэмпіянат Мінскай вобласці пад назвай «Камунальнік». У 2007 клуб атрымаў назву «Забудова-2007», а ў 2009 выйграў чэмпіянат Мінскай вобласці. У 2011 годзе, калі прадпрыемства «Забудова» стала таксама спонсарам каманды «Маладзечна», існавала магчымасць аб’яднання двух клубаў, але ў выніку маладзечанскі клуб проста змяніў назву на «Забудова». У пачатку 2016 года клуб пад назвай «Забудова-Строй» заявіўся ў Другую лігу[1]. Як і раней, капітанам каманды застаўся 55-гадовы Мікалай Мятліцкі[2]. «Забудова-Строй» прайшла сезон у сярэдзіне табліцы, падпіраючы прэтэндэнтаў на медалі, і атрымала выніковае 6-е месца з 13. У пачатку 2017 года клуб змяніў назву на «Чысць». Пасля няўдалага пачатку сезона 2017 «Чысць» хутка замацавалася сярод лідараў Другой лігі, і ўлетку, перагнаўшы «Клецк», апынулася на другім радку. Упэўнена правёўшы чэмпіянат, каманда за некалькі тураў да фінішу забяспечыў сабе выхад у Першую лігу, атрымаўшы выніковае другое месца. У сезоне 2018 каманда захавала асноўных ігракоў, трохі ўзмацніўшыся маладымі футбалістамі з Першай лігі і дубляў каманд Вышэйшай лігі. Нягледзячы на тое, што «Чысць» шмат забівала ў Першай лізе, рэдкія нічыі часцей змяняліся разгромнымі паражэннямі, у выніку каманда хутка апынулася ўнізе табліцы. Улетку склад каманды значна абнавіўся, у арэнду было ўзята шмат ігракоў з дубля мінскага «Дынама», аднак вынікі каманды істотна не палепшыліся. Прайграўшы ў 27-м туры (за тры туры да фінішу) асноўным канкурэнтам «Баранавічам» (1:2), «Чысць» датэрмінова заняла апошняе месца і выбыла ў Другую лігу. У красавіку 2019 года каманда змяніла назву на «Андэрдог». Спонсарам каманды стаў бізнесмен Аляксей Ерамчук, склад быў сабраны ў асноўным з былых дублёраў клубаў Вышэйшай лігі[3]. На працягу сезона «Андэрдог» быў адным з прэтэндэнтаў на прызавыя месцы, аднак у выніку фінішаваў чацвёртым. Тым не меней, спыненне існавання магілёўскага «Дняпра», які з новай юрыдычнай асобай пачаў выступы з Другой лігі, дазволіла «Андэрдогу» заявіцца ў Першую лігу. У пачатку 2020 года каманда рыхтавалася да сезона ў Першай лізе, гуляючы таварыскія матчы і запрашаючы на прагляды ігракоў. У лютым з’явілася інфармацыя аб магчымым аб’яднанні «Андэрдога» з «Маладзечна», каб аб’яднаны клуб удзельнічаў у Першай лізе. Планавалася, што бюджэт будзе фарміравацца напалову з прыватнага капіталу, напалову ад дзяржаўнай дапамогі. Калі ж у пачатку сакавіка Маладзечанскі райвыканкам пагадзіўся ўкладваць толькі нязначны працэнт бюджэту, інвестар Аляксей Ерамчук вырашыў увогуле пакінуць клуб. 16 сакавіка 2020 года клуб не быў дапушчаны да працэсу ліцэнзавання ў Першай лізе ў сувязі з непаданнем патрэбных дакументаў ва ўсталяваныя тэрміны[4]. Тады ж каманду пакінуў галоўны трэнер Дзяніс Мятліцкі, яна перастала гуляць таварыскія матчы, а ігракі, якія планаваліся пад Першую лігу, разышліся па іншых клубах. Тым не меней, клуб пакідаў магчымасць удзелу ў Другой лізе. У красавіку каманда вярнула назву «Чысць», а неўзабаве вырашыла адмовіцца ў сезоне 2020 выступаць на рэспубліканскім узроўні. Эмблемы
Папярэднія назвы
Статыстыка выступленняўЧэмпіянат і Кубак Беларусі
Галоўныя трэнеры
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia