Вера Аляксандраўна Палякова-Макей
Ве́ра Алякса́ндраўна Паляко́ва-Маке́й, па нараджэнні Паляко́ва (руск.: Вера Александровна Полякова-Макей; нар. 22 кастрычніка 1978, Мінск) — беларуская актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая, педагог. Удава Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея. БіяграфіяНарадзілася 22 кастрычніка 1978 года. Мама — Таццяна Дзмітрыеўна Палякова — доктар педагагічных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, раней працавала прарэктарам гэтага ўніверсітэта[1]. Да 7 класа вучылася ў мінскай сярэдняй школе № 66 з музычна-харавым аддзяленнем. Затым вучылася ў мінскай сярэдняй школе № 136 з тэатральным ухілам. У музычнай школе вучылася іграць на фартэпіяна[2]. У 1999 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае майстэрства» (курс Лідзіі Манаковай)[3]. Пазней скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2]. З 2000 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзе працавала выкладчыцай, старшай выкладчыцай, на 2023 год дацэнт кафедры сцэнічнага маўлення, вакалу і пластычных дысцыплін[3]. Падчас вучобы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў захапілася фехтаваннем[2], пазней сама стала выкладаць дысцыпліну «Сцэнічны бой і фехтаванне»[3]. Сярод студэнтаў Веры Паляковай-Макей была Наталля Эйсмант[2]. Іграла на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. З 2003 года — у Тэатры-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», на 2021 год вядучы майстар сцэны[4]. У 2007 годзе ў рамках XIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», як спявачка, прадставіла свой сольны альбом «Актрыса»[5]. У 2012 годзе — мастацкі кіраўнік тэатральнага праекта «ТрыТфармаТ». З 2019 года працуе вядучай перадачы «Наша раніца» на тэлеканале АНТ[6]. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Член гільдыі кінаакцёраў Рэспублікі Беларусь. У лютым 2022 года нададзена званне Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь[7]. 11 красавіка 2022 года прызначана дырэктарам Тэатра юнага гледача[8]. Яшчэ перад прызначэннем заявіла, што спектаклі з яе прыходам будуць не толькі па-беларуску, як было раней, але і на рускай мове, каб заахвоціць расійскіх гледачоў[9]. Ужо 22 ліпеня 2022 года адбылася прэм’ера спектакля паводле «Альпійскай балады» Васіля Быкава «Альпы. Сорок первый» на рускай мове[10]. Пасля смерці мужа Уладзіміра Макея ў канцы лістапада 2022 года, перастала весці праграму «Наша раніца» на тэлеканале АНТ, а Тэатр юнага гледача страціў падтрымку праўладных бізнесменаў[11]. У траўні 2023 года заявіла, што 30% рускамоўных спектакляў у тэатры — недастатковая колькасць, і яна плануе давесці да 50%[12]. У кастрычніку 2023 года з 28 паказаў спектакляў у тэатры 15 было на рускай мове[13]. Сям’я
Муж Веры, Уладзімір Макей, лічыў праблемай, што яна вельмі шмат гаворыць па тэлефоне, таму ён увёў забарону на гутаркі па тэлефоне пасля 22:00[15]. Фільмаграфія
Тэатральныя ролі
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia