На Адкрытым чэмпіянаце Францыі 2018 года Лапко ўпершыню згуляла ў асноўнай сетцы Вялікага шлема ў парным разрадзе. Праз месяц на Уімблдане адбыўся яе дэбют у адзіночным разрадзе, дзе беларуска выйшла ў другі раўнд дзякуючы перамозе над амерыканкай Крысцінай Макхейл, але потым прайграла Юліі Гёргес з Германіі. На US Open-2018 яна таксама выйшла ў другі раўнд пасля перамогі над Кацярынай Бандарэнка, але не здолела перамагчы бельгійку Эліз Мертэнс у наступным раўндзе.
13 студзеня 2024 года Лапко аб'явіла пра завяршэнне кар'еры з прычыны праблем са здароўем[5].
«Дзякую кожнаму беларусу, хто падтрымліваў мяне на працягу ўсяго майго тэніснага шляху. Дзякуй вам за тое, што былі побач з усімі гульнямі зборнай, і не толькі… Ганаруся тым, што я беларуска!»