Вяляціцкі сельсавет (Барысаўскі раён)
Вяля́ціцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Вяляцічы. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 13 жніўня 1984 года ў склад Мётчанскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Берня, Боркі, Карма, Унтальянка, Чорны Восаў і хутар Восаў)[1]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1717 чалавек[2], з іх 96,0 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,5 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1457 чалавек[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia