Забашавіцкі сельсавет
Заба́шавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2000 года) вёска Забашавічы. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Забашавіцкі (Забашаўскі) сельсавет у складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лозінскага нацыянальнага польскага сельсавета[1]. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1964 годзе ў склад Чарневіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Беліна, Малышкі, Палялюм і Сяменькавічы)[2]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Глівінскага сельсавета[3]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 969 чалавек[4], з іх 95,5 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: аграгарадок Забашавічы, вёскі Забашэўка, Заручча, Засценак, Краснае, Мурашкі, Навішчына, Ніціеўшчына, Плоскае, Святое, Слабодка, Смолле, Устрона, Шабліншчына і хутар Рыбачнае. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia