Войкаўская ГЭС
Войкаўская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя на рацэ Дзвінаса ў Лагойскім раёне, за 3,6 км ад Плешчаніцаў. Вызначаная магутнасць 100 кВт. Штогадовая выпрацоўка электраэнергіі 413 тыс. кВт*г.[1] ГЭС каштавала больш за 600 млн бел.руб., у т.л. 220 млн. — на набыццё турбіны (крас. 2008)[1]. Усталявана адна турбіна ГЭУ-100 вытворчасці ААТ «Прамысловы саюз — Энергія» (Гродна)[2]. ГЭС аўтаномная, патрабуе толькі кантролю за тэмпературай падшыпнікаў і абмоткі ўзбуджэння. Вадазбор створанага плацінай вадасховішча (Дзвінаса і некалікі драбнейшых рэк) дазваляе размясціць побач яшчэ адну ГЭС. Работы выконваў ДУ «Аб'яднанне Мінскмеліявадгас» сіламі Лагойскага ПМС. Перад будаўніцтвам была пераселеная калонія баброў. На час будаўніцтва быў выкапаны 800-мятровы адвадны канал. ГЭС будавалася на адсыпанай на балоце пляцоўцы.[3] Тэхнік ГЭС — Віктар Дрынкевіч (крас. 2008)[3]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia