Бешанковіцкая ГЭС

Бешанковіцкая ГЭС — праектаваная гідраэлектрастанцыя ў Беларусі недалёка ад Бешанковічаў на рацэ Заходняя Дзвіна.

Арыентыровачны ўвод у дзеянне — 2024 год.[1]

Апісанне

Прадугледжваецца збудаванне гідравузла поймавага тыпу, будынка ГЭС з зачыненай машзалай, жалезабетоннай водазліўной плацінай з плоскімі секцыйнымі засаўкамі для скіду паводкавых вод, аднакамерны суднаходны шлюз для магчымасці забеспячэння рачнога суднаходства. Станцыя будзе мець наступныя параметры: усталяваная магутнасць — 33 МВТ; гадавая выпрацоўка электраэнергіі — 130 млн кВт* ч.; разліковы напор — 9 м.

Агульны кошт праекта — 210 млн долараў ЗША. Рэалізацыя праекта ўскладзена на ГПО «Белэнерга» (РУП «Віцебскэнерга» — заказчык), каардынатарам праекта з’яўляецца Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь. У дадзены момант РУП «Віцебскэнерга» вядзе працу па пошуку інвестараў, гатовых узяць удзел у рэалізацыі дадзенага праекта.

Зноскі

  1. С.А.Реутский. Строительство Бешенковичской ГЭС на реке Западная Двина (руск.). Бешенковичский райисполком (4 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022. Праверана 2 студзеня 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya