Янаўская ГЭС
Янаўская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя ў Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., размешчаная на рацэ Лошы. Пабудаваная ў 1954[1] як міжкалгасная, забяспечвала электрычнасцю гарадскі пасёлак і прылеглыя вёскі. Закінутая ў канцы 1950-х. Адноўленая ў 1997, адпаведна Праграме малай энергетыкі РБ, з вызначанай магутнасцю 160 кВт. Штогадовая выпрацоўка электраэнергіі адпавядае патрэбам сярэдняга СВК. Усталяваныя дзве эксперыментальныя капсульныя гідраэнергетычныя ўстаноўкі — ГЭУ-60 (60 кВт) і ГЭУ-100 (100 кВт), вытворчасці ТАА «Прамысловы саюз — Энергія» (Гродна). На ГЭУ-60 для павелічэння надзейнасці быў павялічаны зазор паміж ротарам і статарам. ГЭУ-100 таксама была мадэрнізаваная, генератар шляхам усталёўкі рэдуктара быў вынесены з воднага струменя. Падчас рэканструкцыі ГЭС таксама добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя, на вадасховішчы абсталяваны пляж і станцыя па пракаце лодак. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia