Сакоўшчынская ГЭС
Сакоўшчынская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя ў Валожынскім раёне на рацэ Заходняя Бярэзіна каля вёскі Сакаўшчына. Першапачаткова пабудаваная вызначаная магутнасцю 120 кВт, пасля закінутая. Адноўленая на плаціне, якая захавалася, і ўведзеная ў эксплуатацыю ў 2008 годзе з вызначанай магутнасцю 225 кВт[1]. Рэканструкцыя пачалася ў красавіку 2007 года. Штогадовая выпрацоўка электраэнергіі 990 тыс. кВт*гадзін. Агульны кошт ГЭС склаў 1,1 млрд бел.руб., у т.л. 600 млн каштавалі турбіны (пач. 2008). Усталяваныя тры турбіны ГЭУ-75 вытворчасці ААТ «Прамысловы саюз — Энергія» вызначанай магутнасць 75 кВт кожная[2]. Будаўніцтва ажыццяўлялася за кошт абласнога бюджэту і ўласных сродкаў «Мінскмеліявадгаса», набыццё абсталявання — за кошт інавацыйных фондаў Міністэрства энергетыкі і Мінскага абласнога ўпраўлення па нагляду за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.[1][3] ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia