Рачунская ГЭС
Рачунская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя ў Гродзенскай вобласці Беларусі. Размешчана на рацэ Ашмянцы (36 км ад вусця), за 13 км на паўночны захад ад Смаргоні, каля вёскі Рачуны. Уведзена ў эксплуатацыю ў 1959 годзе. Перапыніла выпрацоўку электраэнергіі ў 1977 годзе[3] і была закінута. Рэканструявана і ўведзена ў эксплуатацыю 5 лютага 2001 года. Рэканструкцыя пачалася ў 1999 годзе, былі адрамантаваныя турбіны і накіроўныя апараты, цалкам разабрана абсталяванне і заменены амартызаваныя часткі. Усталяваныя новыя генератары. Работы выконвала НВТАА «Малая энергетыка» і «Гроднаэнерга». Уведзена ў эксплуатацыю 5 лютага 2001 года з вызначанай магутнасцю 200 кВт. У 2004 годзе дадаткова ўсталявана турбіна вытворчасці «Прамысловы саюз-Энергія» тыпу ГЭУ-100 (вызначанай магутнасцю 100 кВт). Такім чынам, агульная вызначаная магутнасць склала 300 кВт, гадавая выпрацоўка электраэнергіі прыкладна 1,5 млн кВт·г. Рачунскае вадасховішча выкарыстоўваецца таксама для рыбагадоўлі. Плошча вадасховішча 1,5 км², найбольшая глыбіня 4,7 м. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia