Юрбарк
Юрбарк[2] або Юрбарг[2][заўв 1], таксама Юрбаркас (літ.: Jurbarkas, жам. Jorbarks) — горад у заходняй Літве, на рацэ Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Юрбаркскага раёна Таўрогскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. ГісторыяУпершыню згаданы пад 1259 годам як крыжацкі замак Георгенбург. Замак месціўся прыкладна за 3 км на захад ад сучаснага горада, на ўзвышшы Біспілукаі. Крыжакі пакінулі замак толькі пасля Грунвальдскай бітвы ў 1410 годзе, ён перайшоў пад уладу Вялікага Княства Літоўскага, стаўшы памежным паселішчам з мытнай заставай (ст.-бел. Юрборк і Юрборг[2]). У 1611 годзе Юрбарк атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Вазы магдэбургскае права. У 1795 годзе, пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Юрбарк трапіў у склад Расійскай імперыі і быў уключаны ў склад Ковенскай губерні (1795—1915 гады). У складзе Расійскай імперыі Юрбург належаў фаварыту імператрыцы Кацярыны — Платону Зубаву, які прадаў горад ураду ў 1840 годзе. У 1846 годзе расійскі імператар Мікалай I падараваў Юрбарк князю Іларыёну Васільчыкаву. Горад развіваўся разам з ростам гандлёвага абароту на Нёмане, але пасля пракладкі чыгуначных ліній прыйшоў у заняпад. У 1831 годзе, падчас паўстання 1830—1831 гадоў, горад быў часова заняты войскам паўстанцаў. У 1909 годзе ў Юрбарку была тэлеграфная станцыя, прыстань, мытная застава і аптэка. Большасцю насельніцтва былі яўрэі. З 1918 года Юрбарк у складзе Літвы, каля паловы насельніцтва былі яўрэямі. Пасля 1940 года Юрбарк у Літоўскай ССР. У час Другой сусветнай вайны большасць насельніцтва Юрбарка — яўрэі — была забіта нямецкімі войскамі і літоўскімі калабарацыяністамі, таксама загінулі сотні літоўцаў, у тым ліку скульптар Вінцас Грыбас. З 1950 года Юрбарк стаў раённым цэнтрам. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. Насельніцтва
Гарады-пабрацімыЗаўвагіКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia