Вольга Аляксандраўна Лапо
Вольга Аляксандраўна Лапо (19 красавіка 1948, Гомель) — беларуская артыстка балета. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2020).[1][2] БіяграфіяУ 1967 годзе скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча, у 1982 годзе — Мінскі інстытут культуры. У 1967—1988 гадах — артыстка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Дэбютавала партыяй Сольвейг («Пер Гюнт» на музыку Э. Грыга). Танцоўшчыца лірыка-драматычнага плана, з поспехам выступала ў камедыйных ролях. Выконвала галоўныя партыі ў класічных і сучасных балетах: Марыя («Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф’ева), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Папялушка («Папялушка » С. Пракоф’ева), Ева («Стварэнне свету» А. Пятрова), Каламбіна («Арлекінада» Р. Дрыга), Джулія («Альпійская балада» Я. Глебава), Фрыгія («Спартак » А. Хачатурана), Радысачка («Чыпаліна » К. Хачатурана), вальс («Шапеніяна » на музыку Ф. Шапена). У 1989—1992 працавала ў Дамаску (Сірыя), дзе арганізавала першую дзіцячую балетную школу ў Акадэміі мастацтваў. Выкладчыца ў Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа.[1] У 2016 годзе ў выдавецтве «Чатыры чвэрці» выйшла дакументальная аповесць пра балет «Саркис и Лаппочка», галоўныя героі якой — Віктар Саркісьян і Вольга Лапо.[3] Сям’яМуж — народны артыст Беларусі Віктар Саркісьян.[1] Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia