Рамашканцы
Рамашка́нцы[1] (трансліт.: Ramaškancy, руск.: Ромашканцы) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пераганцаўскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 8 км у напрамку на ўсход ад гарадскога пасёлка Воранава, ля ракі Жыжма. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па дарозе Воранава—Вінцукі. Рэльеф тэрыторыі пераважна раўнінны, сфарміраваўся ў зоне паазерскага зледзянення. Паблізу апісаны насоўныя скібы, арыентаваныя з поўначы на поўдзень, прыціснутыя адна да адной, збудаваныя з марэнных і водна-ледавіковых адкладаў. Рамашканскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу[2] знаходзіцца каля паўночнай ускраіны вёскі, пластавы паклад водна-ледавіковага паходжання. Забудова вёскі двухбаковая, дамамі сядзібнага тыпу. Вытворчы сектар у паўночнай частцы (ферма). ГісторыяВядома з канца XVIII ст. як вёска Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ, у складзе сталовага маёнтка віленскага біскупа Ігнацы Масальскага. У 1790 годзе 15 дымоў, у т.л. 7 баярскіх, 2 зямянскія, 6 цяглых. Мелася рабочай жывёлы 17 коней і 34 валы. Зямлі сядзібнай 8,5 валокі, прыёмнай 7,5 валокі. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, з 1842 года ў Віленскай губерні, у другой палове ХІХ ст. ў Седліскай воласці Ашмянскага павета. У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. 3 1921 года ў складзе Польшчы, у Седліскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства. 3 лістапада 1939 г. у БССР. 3 15 студзеня 1940 года ў Воранаўскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Рамашканцаўскага сельсавета. З канца чэрвеня 1941 г. да сярэдзіны ліпеня 1944 г. вёска акупавана нацыстамі. 3 20 верасяня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. Да 1954 гадах цэнтр Рамашканцаўскага сельсавета, затым да 1964 года ў складзе Воранаўскага сельсавета, да 1966 года ў складзе Воранаўскага пассавета[3]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia