Востранка
Во́странка[1] (трансліт.: Vostranka, руск.: Остранка) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 5 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 228 км ад Гомелю. ГідраграфіяНа рацэ Навуць (прыток ракі Прыпяць). Транспартная сеткаПобач аўтадарога Жыткавічы — Петрыкаў. Планіроўка складаецца з падзеленых ракой 2 частак: усходняй (бессістэмная забудова ўздоўж ракі) і заходняй (плыўна выгнутая вуліца, арыентаваная з паўднёвага ўсходу на паўночны захад). Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 13 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Жыткавічы» (цэнтр — пасёлак Грабянёўскі). Дзейнічалі клуб, бібліятэка. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia