Боркі (Жыткавіцкі раён)
Бо́ркі[1] (трансліт.: Borki, руск.: Борки) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 15 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 248 км ад Гомелю. ГідраграфіяНа заходняй ускраіне азёры Альтанка і Сіржыца, на поўначы возера Невясель, на паўднёвым ўсходзе возера Вузкінь. Транспартная сеткаПобач аўтадарога Жыткавічы — Чэрнічы. Планіроўка складаецца з 2 частак: паўночнай (да кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы далучаюцца з усходу 2 шыротныя вуліцы) і паўднёвай (шчыльна пастаўленыя кароткія вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, перасякаемыя шыротнымі вуліцамі). Забудова пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. ГісторыяВыяўленае археолагамі гарадзішча на паўночным захадзе ад вёскі сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Мазырскім павеце Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1834 годзе вёска ў складзе Тураўскага казённага маёнтка. У 1908 годзе ў Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1914 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас «2-я пяцігодка». Падчас Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала падпольная арганізацыя (кіраўнік Ермаловіч). Вызвалена 5 ліпеня 1944 года. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 35 жыхароў, у памяць пра іх у 1970 годзе ўсталяваны абеліск. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Аляксееўскі» (цэнтр — вёска Кольна). Дзейнічаюць аддзяленне сувязі, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia