Грабянёўскі
Грабянёўскі[1] (трансліт.: Hrabianioŭski, руск.: Гребенёвский) — пасёлак у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 12 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 221 км ад Гомеля. Транспартная сеткаПаблізу аўтадарога Жыткавічы — Петрыкаў. Планірўка складаецца з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы з драўлянымі хатамі. ГісторыяЗ 1920-х гадоў тут, на распрацоўцы тарфяных радовішчаў працавалі арцелі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны торфараспрацоўкі значна пашырэлі, было створана торфапрадпрыемства, склаўся пасёлак. 21 студзеня 1969 года Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады БССР пасёлку пры торфапрадпрыемстве «Рудня-Грэбень» дадзена назва Грабянёўскі[2]. З 17 снежня 1980 года да 27 лістапада 2009 года цэнтр Руднянскага сельсавета[3][4]. Цэнтр саўгаса «Жыткавічы». Дзейнічаюць клуб, бібліятэка. НасельніцтваКолькасць
ДынамікаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia