Грэбень (Жыткавіцкі раён)
Грэ́бень[1] (трансліт.: Hrebień, руск.: Гребень) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 10 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 223 км ад Гомелю. ГідраграфіяНа поўначы сетка меліярацыйных каналаў. Транспартная сеткаАўтамабільная дарога Жыткавічы — Петрыкаў. Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой далучаюцца 3 завулка. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1879 годзе згадваецца як паселішча Жыткавіцкага царкоўнага прыходу. У 1917 годзе дзейнічала школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Камінтэрн», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 47 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Жыткавічы» (цэнтр — пасёлак Грабянёўскі). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, клуб, дзіцячыя яслі-сад. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia