Востраў Закаханых (Баранавічы)
Востраў Закаханых — востраў на Свяцілаўскім возеры ў Паўночным мікрараёне горада Баранавічы. Плошча — 85 квадратных метраў. Адкрыты 14 лютага 2009 года ў Дзень святога Валянціна — заступніка і абаронцы ўсіх закаханых. На востраве размешчаны альтанка і два «Дрэвы кахання», адлітыя з металу мясцовымі мастакамі. Трапіць на «Востраў Кахання» можна дзякуючы спецыяльна ўзведзенаму масту.[1] ![]() Першымі наведвальнікамі вострава сталі 4 пары маладых, якія разам з прадстаўнікамі мясцовай улады і гараджанамі прынялі ўдзел у яго адкрыцці. Кожнай пары ўручылі замочкі кахання і вернасці, выкананыя ў выглядзе двух сэрцаў, змацаваных дужкай, якія сімвалізуюць трываласць пачуццяў. Маладыя муж і жонка павесілі гэтыя замочкі на «Дрэвы кахання», а ключы кінулі ў возера. Супрацоўнікі Баранавіцкага ЗАГСу ўпэўнены, што новыя традыцыі на гэтым рамантычным месцы спадабаюцца маладым горада.[2] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia