Помнік Вызвалення (Баранавічы)
Помнік Вызвалення — помнік у Баранавічах, размешчаны па вул. Леніна, перад Домам культуры. Гісторыя![]() 7 ліпеня 1944 года войскі першага Беларускага фронта (15-я, 20-я, 69-я, 130-я, 193-я стралковыя, 37-я, 44-я, 50-я, 75-я гвардзейскія стралковыя дывізіі, 9-я гвардзейская дывізія, 6-я і 8-я знішчальныя авіягвардзейскія дывізіі, 6-ы і 8-ы знішчальныя авіяцыйныя корпусы, 18-я аўтамабільная брыгада і інш.) распачалі баі за горад Баранавічы. Да іх далучыліся падпольшчыкі і партызаны Баранавіцкага партызанскага злучэння. Надаючы вялікае значэнне гораду як буйнейшаму чыгуначнаму вузлу, нямецкія войскі ператварылі яго ў моцны абарончы аб’ект з развітай сістэмай траншэй, дзотаў, мінных палёў. 8 ліпеня горад быў узяты. АпісаннеУ 1964 г. ў гонар 20-годдзя вызвалення Баранавічаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пастаўлены помнік у выглядзе стэлы з чырвонага граніту (памер 2,9 х 2,6 м), пастаўленай на 2 апорах на невысокім прамавугольным стылабаце. Аўтары помніка — архітэктары М. Мілавідаў, А. Марэніч, А. Макараў, скульптар М. Альтшулер. На фасаднай плоскасці стэлы — выява ўмацаванага на штыку чырвонага сцяга з зоркай. Перад стэлай гарыць Вечны агонь. Каларыстычна помнік вырашаны на кантрасным супастаўленні чырвонага і шэрага граніту. Да помніка вялі асфальтаваныя дарожкі, навокал былі разбіты газоны, пасаджаны дэкаратыўныя кусты[1]. У 1984 г. ў гонар 40-годдзя вызвалення Баранавічаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стары помнік знесены, а на яго месцы пастаўлены новы[2]. У 1964 годзе быў адкрыты помнік, перабудаваны ў 1984 годзе. Скульптурна-архітэктурная кампазіцыя помніка складаецца з шырокага стылабату (4,5 х 4,5 м), абліцаванага чырвона-шэрымі гранітнымі пліткамі, і аб’ёмнага элемента ў выглядзе разгорнутага сцяга, выкананага з кованай медзі, з барэльефнай выявай твару чырвонаармейца ў касцы. Ля падножжа абеліска гарыць Вечны агонь. Тут жа замацаваны рэльефны бронзавы ліст, на якім адлітымі бронзавымі літарамі зроблены надпіс на рускай і беларускай мовах: «Доблесным воінам Савецкай Арміі і партызанам, 8 ліпеня 1944 г. вызваліўшым г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, удзячныя жыхары горада». У 1990-я гады справа і злева ад помніка ўстаноўлены дзве металічныя пліты: з пералікам 28 воінскіх часцей і злучэнняў, якія атрымалі за вызваленне горада ганаровае найменне «Баранавіцкіх», на першай і 18 часцей і злучэнняў, узнагароджаных за паспяховыя баявыя дзеянні пры вызваленні г. Баранавічы ордэнамі і медалямі (з іх барэльефнай выявай), на другой[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia