Царква Святых Жонак-Міраносіц (Баранавічы)
Царква Святых Жонак-Міраносіц — храм Беларускай Праваслаўнай Царквы ў Баранавічах. Размешчаны ў цэнтры горада. БудаўніцтваАўтар праекта храма — Леанід Васілевіч Макарэвіч, Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь. Царква будавалася за кошт ахвяраванняў на працягу пяці гадоў і пяці месяцаў. 31 мая 2001 года Стэфан, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі, асвяціў месца пад будаўніцтва. Да 1947 года паблізу гэтага месца знаходзілася Свята-Аляксандра-Неўская царква. 20 мая 2002 года пачатак будаўнічых работ блаславіў і асвяціў закладны камень Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II. Да канца ліпеня 2004 года былі асвечаны чатыры званы, адзін з іх на той момант быў самым буйным у Беларусі (вага каля 1,5 тон). 7 лістапада 2005 года архіепіскап Стэфан асвяціў два першыя накупальныя крыжы, якія адразу ўсталявалі на месцы. 12 кастрычніка 2006 года быў усталяваны галоўны купал — сёмы з трынаццаці. На той момант завяршаліся тынкавыя працы ўнутры царквы, былі ўстаўлены практычна ўсе вокны, атынкаваны і пафарбаваны званіца, барабаны купалаў бабінца, пачаліся дахавыя работы, зробленыя падмуркі ганкаў. 23 лістапада 2006 г. архіепіскап Стэфан асвяціў яшчэ пяць накупальных крыжоў. Служба20 кастрычніка 2007 года Філарэт, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, з архіепіскапам Стэфанам і Серафімам, біскупам Бабруйскім і Быхаўскім, у саслужэнні духавенства асвяціў царкву ў гонар Святых Жонак-Міраносіц і ўзначаліў першую літургію ў храме, пасля якой было зачытана пасланне патрыярха Аляксія II. Пры царкве працуе Нядзельная школа для дарослых і дзяцей. Штогод у Нядзельнай школе навучаецца каля 200 чалавек. Пры Нядзельнай школе дзейнічаюць гурткі малявання, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, харавы, харэаграфічны, «Справы міласэрнасці». Навучэнцы наведваюць дзіцячы прытулак, Молчадскую школу інтэрнат, дзяцей-інвалідаў, вядуць сумесную працу з дзіцячай бібліятэкай. З 2008 года сумесна з ДУА «Гімназія № 4» г. Баранавічы створаны гадовы праваслаўны лагер. Штогод арганізоўваюцца паломніцкія паездкі па святых месцах. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia