Мемарыяльны комплекс лётчыкам дальняй авіяцыі
Мемарыяльны комплекс лётчыкам дальняй авіяцыі — мемарыяльны комплекс у Баранавічах. ГісторыяУ 1941 годзе па загаду Сталіна ў Падмаскоўным горадзе Моніна быў сфарміраваны 203-і гвардзейскі полк цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў дальняй авіяцыі, які камплектаваўся найлепшымі лётчыкамі грамадзянскай і палярнай авіяцыі. Ужо ў пачатку жніўня 1941 года полк нанёс свой першы бомбавы ўдар на Берлін. 10 экіпажаў пад кіраўніцтвам камбрыга М. Вадап’янава паспяхова справіліся з гэтай задачай. 11 лётчыкаў палка сталі Героямі Савецкага Саюза. Пасля вайны да 1944 года полк размяшчаўся ў Баранавічах, дзе ў 1991 годзе, на тэрыторыі яго дыслакацыі, быў адкрыты мемарыяльны комплекс у памяць аб лётчыках палка. Комплекс быў адкрыты да 50-годдзя з моманту стварэння палка. У 2001 годзе ён быў асвечаны свяшчэннікам праваслаўнай царквы Маскоўскай Патрыярхіі Канстанцінам. АпісаннеУ цэнтры на невялікай гарызантальнай пляцоўцы, да якой вядуць ступені, усталявана вертыкальная ў плане частка сцяны, на якой зроблены выявы эмблемнага знака паветраных сіл і ордэнскай стужкі з лічбамі 1941—1991. Ад яе ўправа і ўлева адыходзяць стылізаваныя зубцы, падобныя да зубцоў Крамлёўскай сцяны, у якіх ва ўглубленнях пералічаны імёны Герояў Савецкага Саюза і загінуўшых лётчыкаў, якія змагаліся ў радах 203-га палка[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia