Восьмая пяцігодка Беларускай ССРВосьмы 5-гадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на 1966—1970 гады . ПланыПланаваў шэраг мерапрыемстваў па ажыццяўленні эканамічнай рэформы, пачатай у сярэдзіне 1960-х гадоў. Намячалася і далей развіваць спецыялізацыю рэспублікі ў машынабудаванні, хімічнай, лёгкай, харчовай прамысловасці, жывёлагадоўлі, вытворчасці тэхнічных культур і інш. Вынікі пяцігодкіЗа пяцігодку ў Беларускай ССР пабудавана 78 буйных прамысловых прадпрыемстваў, у т.л. Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна, электралямпавы завод у Брэсце, малочныя заводы ў Бабруйску і Гродне, мясакамбінат у Барысаве, 2-і і 3-і салігорскія калійныя камбінаты, Бярозаўская ДРЭС. Агульны аб’ём капіталаўкладанняў склаў 10,8 млрд. руб. (у 1,7 раза больш, чым у 1961—1965 гадах). Аб’ём прадукцыі хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці вырас у 2,3 раза, паліўнай — у 1,8 раза. Значная ўвага аддавалася рэканструкцыі, абнаўленню і мадэрнізацыі прадпрыемстваў. У 1970 годзе мадэрнізавана 6851 адзінка абсталявання, або ў 1,7 раза больш, чым у 1965 годзе. Пачалося выкарыстанне аўтаматызаваных сістэм кіравання ў вытворчасці. Адметнай рысай сельскай гаспадаркі стала будаўніцтва адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі, укараненне ў сельскую гаспадарку індустрыяльных тэхналогій. За пяцігодку ў сельскую гаспадарку ўкладзена 2,8 млрд. руб., што на 13% больш, чым за папярэднія 10 гадоў. Валавы збор збожжа павялічыўся ў 1,5 раза, прадукцыі жывёлагадоўпі — на 34%. Сярэднямесячная зарплата рабочых і служачых вырасла на 1/3. Рознічны гандлёвы абарот дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю павялічыўся на 2/3. Амаль 2 млн. жыхароў рэспублікі палепшылі свае жыллёвыя ўмовы. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia