Сёмая пяцігодка Беларускай ССРСёмы 5-гадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на 1961—1965 гады (апошнія 2 гады 6-й пяцігодкі было вырашана аб’яднаць з надыходзячай 7-й і распрацаваць 7-гадовы план развіцця народнай гаспадаркі на 1959—1965 гады). ПланыПлан прадугледжваў стварэнне ў Беларусі нафтаперапрацоўчай прамысловасці, умацаванне паліўна-энергетычнай базы, паскоранае развіццё хімічнай прамысловасці. Вынікі пяцігодкіАб’ём капітальных укладанняў за 10 гадоў быў у 3 разы большы, чым за папярэдняе дзесяцігоддзе. У канцы 1950 — сярэлзіне 1960-х г. у Беларускай ССР уведзены ў дзеянне 1-я чарга Васілевіцкай ДРЭС (у Светлагорску), аўтамабільны завод у Жодзіне, калійны камбінат у Салігорску, нафтаперапрацоўчы завод у Полацку, пачалі даваць прадукцыю заводы Пінскі штучнай скуры, Лідскі па вытворчасці лакаў і фарбаў і інш. Апераджальнымі тэмпамі развіваліся прыборабудаванне і электроніка (за 1959—1965 гады выпуск электронікі і электрэтэхнічных вырабаў вырас у 5 разоў). У паліўным балансе павялічылася доля нафты і прыроднага газу: пабудаваны газаправоды Дашава—Мінск, Шчорс—Гомель, пачалася здабыча нафты на Рэчыцкім радовішчы. Па тэмпах развіцця сельская гаспадарка адставала ад іншых народна-гаспадарчых галін. Не заўсёды ўлічваліся мясцовыя ўмовы пры вытворчасці розных сельскагаспадарчых культур, вызначэнні структуры пасяўных плошчаў; не хапала будаўнічых матэрыялаў, мінеральных угнаенняў, сельскагаспадарчай тэхнікі. У сакавіку 1965 года прыняты дадатковыя меры па ўмацаванні гэтай галіны эканомікі, у т.л. перабудавана сістэма падаткаабкладання калгасаў, уведзены новыя закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, зніжаны цэны на трактары, аўтамабілі і сельскагаспадарчыя машыны, што накіроўваліся ў сельскую гаспадарку. Колькасць навуковых устаноў у Беларускай ССР павялічылася з 72 у 1955 годзе да 185 у 1965 годзе. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia