Пятая пяцігодка Беларускай ССРПяты 5-гадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на 1951—1955 гады. ПланыПлан ставіў задачу апераджальнымі тэмпамі развіваць цяжкую прамысловасць і вытворчасць сродкаў вытворчасці, рэканструяваць і мадэрнізаваць шэраг прадпрыемстваў, узняць прадукцыйнасць сельскагаспадарчай вытворчасці, больш хуткімі тэмпамі развіваць вытворчасць тавараў народнага спажывання, павысіць капіталаўкладанні ў лёгкую і харчовую прамысловасць. Вынікі пяцігодкіКапіталаўкладанні ў 1955 годзе перавысілі ўзровень 1950 года на 84%. Уведзены ў дзеянне камвольны камбінат, заводы падшыпнікавы, будаўнічых матэрыялаў і гадзіннікавы ў Мінску, швейных машын у Оршы, цукровы ў Скідзелі і інш. Усяго за гады пяцігодкі ў рэспубліцы ўвайшлі ў строй 1010 прамысловыз прадпрыемстваў, у т.л. 150 буйных. Аб’ём прамысловасці павялічыўся больш чым у 2 разы. Палепшыўся стан сельскай гаспадаркі: умацавана яе матэрыяльна-тэхнічная база, павышаны нарыхтоўчыя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, спісаны нядоімкі з калгасаў і калгаснікаў па сельгаспадатку за папярэднія гады. Ураджайнасць сельскагаспадарчых культур і вытворчасць мяса павялічыліся на 52%, малака — на 33%, яек — на 19%. Развіваліся ўсе віды транспарту, пачалося будаўніцтва трубаправоднага. За пяцігодку пабудавана 3,8 млн. м жылля ў гарадах і 82 тыс. жылых дамоў у сельскай мясцовасці. Пашырылася сетка культурна-асветніцкіх устаноў — бібліятэк, музеяў, клубаў, кінатэатраў. Але па шэрагу паказчыкаў планавыя заданні пяцігодкі не былі выкананы. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia