Дзявятая пяцігодка Беларускай ССРДзявяты 5-гадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на 1971—1975 гады . ПланыАсаблівая ўвага звярталася на ўкараненне ў вытворчасць новай тэхнікі і тэхналогій, павышэнне кваліфікацыйнага і адукацыйнага ўзроўню працоўных, удасканаленне форм і метадаў кіравання, павышэнне эфектыўнасці грамадскай вытворчасці. Вынікі пяцігодкіАб’ём капітальных укладанняў у эканоміку склаў 16 230 млн. руб. Асноўныя фонды народнай гаспадаркі павялічыліся на 55%. За гады пяцігодкі пабудавана 97 буйных прамысловых прадпрыемстваў, у т.л. Белшына (у Бабруйску) і Мазырскі нафгаперапрацоўчы камбінаты, Брэсцкі завод бытавой хіміі, Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній, Слуцкі камбінат будаўнічых канструкцый, Гродзенскі і Крычаўскі мясакамбінаты. Мадэрнізавана каля 33 тыс. адзінак абсталявання. У 10 разоў павялічылася колькасць аўтаматызаваных сістэм кіравання, вытворчасць электронна-вылічальных машын і іншай тэхнікі. Больш стала механізаваных паточных ліній. Энергетычныя магутнасці павялічыліся на 44%, энергаўзброенасць працы — на 61%. Валавая прадукцьм калгасаў і саўгасаў вырасла на 22% у параўнанні з 8-й пяцігодкай. Уведзена ў сельскагаспадарчы абарот 837 тыс. га асушаных зямель. Рознічны гандлёвы абарот павысіўся на 43%, больш за 2 млн. чал. атрымалі жыллё. Аднак пачатая ў сярэдзіне 1960-х г. эканамічная рэформа да пачатку 1970-х г. фактычна спынілася. Схільнасць кіраўніцтва да захавання старых прыярытэтаў, экстэнсіўных шляхоў, камандных метадаў кіравання народнай гаспадаркай тармазілі тэмпы выканання плана 9-й пяцігодкі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia