Пяцігадовыя планы развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССРПяцігадовыя планы развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР ці пяцігодкі — дзяржаўныя перспектыўныя планы развіцця эканомікі і культуры Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Адна з форм рэалізацыі планавага кіраўніцтва эканамічнымі і сацыяльнымі працэсамі беларускага савецкага грамадства. Пяцігодкі БССР з’яўляліся састаўной часткай агульнасаюзных пяцігодак. Распрацоўваліся КПСС, Камуністычнай партыяй Беларусі, Саветам Міністраў СССР і БССР. За перыяд існавання Беларускай ССР было распрацавана і праведзена 11 пяцігодак і 1 сямігодка. ПерадгісторыяУ сярэдзіне 1920-х гадоў пачало ўводзіцца планаванне на адзін год. Пры гэтым яно мела адносны характар, таму што перапляталася з прыватнай ініцыятывай і прыватным капіталам. Гэта ўзаемадзеянне дзяржаўнага і індывідуальнага дало добрыя гаспадарчыя вынікі ў аднаўленні краіны, якія, аднак, не задавальнялі яе вышэйшае кіраўніцтва. Імкнучыся да аўтарытарнага праўлення, яно мела на мэце распаўсюдзіць адміністрацыйныя метады кіравання на ўсю эканоміку, дасягнуўшы ў ёй высокай ступені цэнтралізацыі. З гэтай мэтай вырашана было перайсці да планавага развіцця гаспадаркі, сацыяльнай і культурнай сфер на 5-гадовы тэрмін. Такая задача была пастаўлена на XV з’ездзе УКП(б) і на якім былі прыняты «Дырэктывы па складанню пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі». Аднак у той час на з’ездзе яшчэ не абсалютызавалася роля плана, а толькі адзначалася, што ён «абумоўлівае сабою адноснасць значэння планавых і лічбавых меркаванняў наогул». Спіс пяцігодакДзяржплан БССР пачаў складаць пяцігадовыя планы і кантраляваць іх выкананне з 1928 года.
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia