Дзясятая пяцігодка Беларускай ССРДзясяты 5-гадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на 1976—1980 гады . ПланыПлан намячаў павышэнне нацыянальнага даходу, аб’ёму прамысловай прадукцыі, эфектыўнасці і якасці вытворчасці; ставіў задачу выраўноўвання ўзроўняў эканамічнага развіцця асобных рэгіёнаў рэспублікі, паскоранае развіццё малых і сярэдніх гарадоў. У сельскай гаспадарцы прадугледжвалася стварэнне кармавой базы для жывёлагадоўлі. Вынікі пяцігодкіЗа гады пяцігодкі ўведзена ў дзеянне 45 буйных прадпрыемстваў, у т.л. Гродзенскі завод сінтэтычнага валакна, 4-ы Салігорскі калійны камбінат, Пінскі завод кавальска-прэсавых аўтаматызаваных ліній. На шэрагу прадпрыемстваў праведзена рэканструкцыі і пашырэнне магутнасцей. У 1980 годзе на долю прамысловасці прыпадала 65% валавога грамадскага прадукту, больш за палову нацыянальнага даходу. Больш хуткімі тэмпамі развіваліся хімічная, нафтахімічная, машынабудаўнічая галіны прамысловасці. Іх удзельная вага ў агульным аб’ёме вытворчасці вырасла з 35% у 1975 годзе да 43% у 1980 годзе. У аграрным сектары ўпор рабіўся на будаўніцтва буйных жывёлагадоўчых комплексаў, рэканструкцыю і расшырэнне існуючых ферм. Да канца пяцігодкі ў рэспубліцы працавалі 32 буйныя малочныя комплексы. Павысілася механізаванасць сельскагаспадарчай працы. У той жа час тэндэнцыі замаруджвання тэмпаў эканамічнага росту, якія пачалі праяўляцца з канца 1960-х гадоў, у 10-й пяцігодцы ўзмацніліся. Так, сярэднегадавьм тэмпы прыросту нацыянальнага даходу за пяцігодку склалі 5,2% супраць 8,3% у 1970—1975 гг., прадукцыі прамысловасці адпаведна 7,2% і 10,4%, валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі 1,5% і 2,6%, уводу ў дзеянне асноўных фондаў 4,1% і 5,7%, рэальных даходаў на душу насельніцтва 3,8% і 4,9% і інш. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia