Воўкавіцкі сельсавет
Во́ўкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Варанцэвічы. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Воўкавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Варанцэвічы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Друцкага сельсавета, цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Воўкавічы[1]. 15 кастрычніка 1960 года ў склад сельсавета з Еўлахоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Панькавічы, Сурнаўка і Таласкаўшчына)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Воўкавіцкага сельсавета 26 населеных пунктаў[3]. У сакавіку 1977 года ў склад Маціёўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Друцк, Дубавое, Ільінка, Каменнае Крывое, Новы Друцк, Панькавічы, Равуча, Сенчукі, Сурнаўка, Сялец і Таласкаўшчына), а ў склад сельсавета з Азярэцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Замошша, Зарачанскае, Зарэчнае Падбярэззе, Падбярэззе)[4]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жукнеўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Жукнева, Клімава, Максімкава, Новае Заазер’е, Новае Палюдава, Рацава, Свірані, Слабада і Старое Палюдава)[5]. 22 снежня 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Варанцэвічы[6]. 29 чэрвеня 2021 года скасавана вёска Замошша[7]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1474 чалавекі[8], з іх 95,3 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,2 % — цыганы, 0,4 % — палякі, 0,3 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 1096 чалавек[10]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia