Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Коханаўскага раёнаАршанскай акругіБССР. Цэнтр — мястэчка Коханава. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Коханаўскага местачковага савета.
27 верасня 1938 года Коханаўскі сельсавет утвораны зноў у складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці БССР у сувязі з паніжэннем статуса Коханава да вёскі і са скасаваннем Коханаўскага местачковага савета. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Коханаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Талачынскага раёна. 15 кастрычніка 1960 года скасаваны, усе населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Коханаўскага пассавета[1].
20 чэрвеня 2013 года Коханаўскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[6]. 28 снежня 2022 года скасавана вёска Кучына[7].
Насельніцтва
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (без Коханава) — 2322 чалавекі[8], з іх 91,3 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 1,4 % — украінцы[9]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 5447 чалавек[10].
Крыніцы
↑ абРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.