Маціё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Талачын (не ўваходзіў у склад).
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Еўлахоўскі сельсавет у складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Еўлахі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Маціёва. 15 кастрычніка 1960 года ў склад Воўкавіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Панькавічы, Сурнаўка і Таласкаўшчына)[1]. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Наваселськага сельсавета (4 населеныя пункты: Канапельчыцы, Катужына, Лісоўшчына і Слабодка)[2]. 13 ліпеня 1962 года ў склад сельсавета з Рыдамльскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Новае Саколіна, Старое Саколіна, Старынка, Усвіж-Бук, Шляпіна, Шмідзельшчына і Яськаўшчына), з Плоскаўскага сельсавета — 3 населеныя пункты (Новая Будаўка, Ператоўшчына і Старая Будаўка)[3]. 7 чэрвеня 1966 года ў склад адноўленага Плоскаўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Букавіна, Гастынічы, Еўлахі, Красілава, Крыніцы, Латыгаўка, Навінка, Новая Будаўка, Раманаўка і Старая Будаўка), сельсавет перайменаваны ў Маціёўскі[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Маціёўскага сельсавета 25 населеных пунктаў[5]. 12 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Талачын[6]. У сакавіку 1977 года ў склад сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Ганчароўка, Гірымшчына, Зарэчча, Зялёная, Красная Горка, Лужная, Прудцы, Слабада, Стары Талачын, Табараўшчына, Юзафполле) Азярэцкага сельсавета і 11 населеных пунктаў (Друцк, Дубавое, Ільінка, Каменнае Крывое, Новы Друцк, Панькавічы, Равуча, Сенчукі, Сурнаўка, Сялец і Таласкаўшчына) Воўкавіцкага сельсавета[7]. 2 лютага 1982 года сельсавет перайменаваны ў Талачынскі[8].
Крыніцы
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 ліпеня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 61. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
 |
---|
Талачынскі раён існуе з 1924 года | Гарады | |
---|
Гарадскія пасёлкі | |
---|
Мястэчкі | |
---|
Сельсаветы |
- Абідаўскі (1924—1925)
- Аболецкі (1931—1946, з 1956)
- Азярэцкі (1924—2013)
- Алёнавіцкі (1931—1946, 1956—2004)
- Анэлінскі (1954—1960)
- Валосаўскі (1925—1962, з 1966)
- Воўкавіцкі (з 1924)
- Высокагарадзецкі (1924—1954)
- Друцкі (1924—1954)
- Еўлахоўскі (1924—1966)
- Жукнеўскі (1956—2004)
- Коханаўскі (1938—1946, 1956—1960, з 2013)
- Круглянскі (1931—1935)
- Кручанскі (1931—1935)
- Ляснянскі (1931—1935)
- Малотынскі (1962—1965)
- Мархлеўскі польскі (1926—1935)
- Маціёўскі (1966—1982)
- Навасельскі (1924—1961, 1963—1966)
- Новапалескі (1931—1935)
- Няклюдаўскі (1924—1960)
- Палюдаўскі (1931—1946)
- Паўлавіцкі (1931—1935)
- Плоскаўскі (1924—1963, 1966—2004)
- Пярэвалачненскі (1931—1946, 1956—1960)
- Рыдамльскі (1925—1954, 1960—1982)
- Саколінскі (1924—1954)
- Сальніцкі (1962—1965)
- Серкавіцкі (з 1982)
- Сіманаўскі (1931—1946, 1956—1961)
- Скуратоўскі (1931—1935)
- Славенскі (1924—1954)
- Слаўнаўскі (з 1928)
- Смалянскі (1962—1965)
- Старасельскі (1931)
- Стуканоўскі (1924—1925)
- Талачынскі (1924—1926, з 1982)
- Тумініцкі (1962—1963)
- Ульянаўскі (1924—1928)
|
---|
|
|
|